Сустрэча з творцай

04.03.2024
Колькі прыгажосці, меладычнасці, моцы ў беларускім слове! Ніхто не можа так дакладна перадаць гэту прыгажосць, усе фарбы, мілагучнасць беларускай мовы, як пісьменнік.

 У шосты школьны день, у рамках нядзелі беларускай мовы з цяплом, радасцю і ўдзячнасцю вучні 2 "В" і 2 "Г" класаў сустракалі члена саюза пісьменнікаў, нашу зямлячку, пісьменніцу Людмілу Уладзіміраўну Круглік.

 Вялікай любоўю і гонарам да роднага краю былі напоўнены творы, якія яна чытала. Дзеці з захапленнем слухалі, абменьваліся думкамі, задавалі шмат пытанняў.

 Правялі віктарыну па казках, разгадалі аўтарскія загадкі, з задавальненнем разгледзелі кнігі аўтара.

Любоў і павага да сваёй зямлі, месца, дзе нарадзіўся, -- гэта асноўныя каштоўнасці кожнага чалавека. Гэта тая спадчына, якую мы павінны ахоўваць і зберагчы для нашых нашчадкаў.

Дзеці не хацелі ісці дадому пасля мерапрыемства, дзякавалі за сустрэчу, рабілі фотаздымкі з пісьменніцай на памяць.

Спадзяёмся, што сёння вучні яшчэ раз задумаюцца аб чалавечых каштоўнасцях, аб адносінах адзін да аднаго, аб любві да сваёй Радзімы і пачуцці гонару за сваю родную Беларусь.

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно