Нататка пра Дзень роднай мовы

24.02.2021

   21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. У нашай гімназіі 22 лютага адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай значнай даце. На парозе гімназіі вучняў, настаўнікаў і бацькоў сустракалі адзінаццацікласснікі ў традыцыйным беларускім ўбранні. Яны віталі ўсіх людзей беларускімі слоўцамі, жадалі ім прыемнага дня.

   Падчас інфармацыйнай гадзіны прайшла агітбрыгада, якая расказвала вучням пра прычыны ўзнікнення такога дня, а таксама пра ролю беларускай мовы ў нацыянальнай свядомасці.

   На перапынках дзяцей чакала гульня “Словы”. Складанасць заключалася ў тым, што трэба было не проста ўзгадаць беларускае слова, але і каб яно пачыналася на апошнюю літару папярэдняга слова.

На спецыяльных плакатах вучні маглі таксама напісаць сваё любімае беларускае слова.

   На працягу ўсяго дня адбываўся флэшмоб з хэштэгам роднае_слова.

 

 

 

 

 

 

  

         

 

  

 

 

 

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно