«Наша мова – дар нябёс»

18.02.2021

18 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы члены ПАГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прынялі ўдзел у раённай дыктоўцы, якая традыцыйна праводзіцца у Дзяржынскай цэнтральнай бібліятэцы. Селета яна была прысвечана Году народнага адзінства, а таксама 115-годдзю з дня нараджэння нашага земляка гісторыка, пісьменніка, краязнаўцы Мікалая Улашчыка. Удзельнікі дыктойкі пазнаеміліся не толькі з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Пад час віртуальнай вандроўкі па кнізе “Была такая вёска” моладзь даведалася, як жылі нашы продкі, жыхары в. Віцкаўшчына, на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. На памяць усе атрымалі інфа-падарунак ад бібліятэкі: кніжную закладку-пераклад “Шануй і ведай родную мову!”

20210218_10582520210218_11422820210218_11422820210218_110310

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно